Развітанне на пачатку вясны
Развітанне на пачатку вясны | |
---|---|
Развіта́нне на́ пача́тку вясны́ | |
| |
Жанр | Сямейная хроніка |
Аўтар | Уладзімір Сцяпанавіч Глушакоў |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 2001 |
Дата першай публікацыі | 2001 |
Асобнае выданне | 2001 |
Выдавецтва | Юнацтва |
Колькасць старонак | 511 |
Ілюстратар | У. І. Сытчанка |
Афармленне | А. М. Каляда |
Носьбіт | кніга |
ISBN | 985-05-0387-4 |
«Развіта́нне на пача́тку вясны́» — зборнік прозы, створаны пісьменнікам Уладзімірам Сцяпанавічам Глушаковым[1] і надрукаваны тыражом 3 000 экзэмпляраў мінскім выдавецтвам «Юнацтва» у 2001 годзе[2].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Старажытнае мястэчка Давыд-Гарадок ведалі даўно не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі, бо гэта адзін з прызнаных цэнтраў кветкаводства. Жывуць у гэтым маляўнічым кутку прыпяцкага Палесся простыя і мудрыя, з прадпрымальніцкай жылкай людзі — гарадчукі, якія працай на зямлі, гандлем насення кветак і гародніны стварылі свой уласны дабрабыт.
Аднак грошы, ды немалыя, прыводзяць і да злачынства. Пра ўсё гэта — добрае і кепскае, светлае і змрочнае ў жыцці старажытнага Давыд-Гарадка, які адсвяткаваў свой 900-гадовы юбілей, пра складаны і пакручасты лёс Сцяпана Крыгі, галоўнага героя, і расказваецца ў своеасаблівай сямейнай хроніцы. Кніга ўражвае прадчуваннем той катастрофы, што адбылася неўзабаве ў жыцці вялікае дзяржавы.
Крытыка і праблематыка твора
[правіць | правіць зыходнік]Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Браніслаў Зубкоўскі адзначыў[3]:
Ахвотна карыстаецца празаік сродкамі мастацкай публіцыстыкі ў тэатралогіі «Развітанне на пачатку вясны». Наследуючы традыцыі пенталогіі Івана Шамякіна, палескай хронікі Івана Мележа, У. С. Глушакоў абазначыў ідэалы хрысціянства, пісьменства. Выпісаў у творы пераканальныя вобразы бацькі, бабулі Наталлі, маці Любы, якія аб’яднаны сімвалічна ў вобразы Айчыны, Белай Русі. |
У творы закранается тэма Чарнобыльскай катастрофы і яе наступстваў для жыхароў паўднёвай Беларусі[4][5][6][7].
Удзел у выставах
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурна-мастацкае выданне ўдзельнічала ў выставе «Чытаем па-беларуску» Новаельнянскай горпасялковай бібліятэкі-цэнтры зносін і інфармацыі[8], якая асвятлялася газетай «Перамога»[9].
Зноскі
- ↑ Запрос: a001=«BY-SEK-163655» . Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Праверана 5 кастрычніка 2016. (руск.)
- ↑ Государственная библиографическая информация . Национальная книжная палата Беларуси. Праверана 5 кастрычніка 2016. (руск.)
- ↑ Путь в литературу Владимира Глушакова начинался с районки(недаступная спасылка). Пухавіцкія навіны. Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2016. Праверана 5 кастрычніка 2016.
- ↑ Тема Чернобыля . Крупская районная гимназия. Праверана 5 кастрычніка 2016.(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Пакуль Чарнобыль глядзіць у душу(недаступная спасылка). Верхнедвинская центральная районная библиотека им. Т. Хадкевича. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2017. Праверана 5 кастрычніка 2016. (руск.)
- ↑ «Чернобыльская трагедия — боль и печаль» . ГУО «Средняя школа № 2 г. Скиделя». Праверана 5 кастрычніка 2016.(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Тема Чернобыля . Засинцевская базовая школа. Праверана 5 кастрычніка 2016.(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Любителям белорусской литературы . «Дятловщина» информационный портал Дятловского района (2014-18-08). Праверана 5 кастрычніка 2016.(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Аматарам беларускай літаратуры . «Дятловщина» информационный портал Дятловского района. Праверана 5 кастрычніка 2016.(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх